Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.04.2022

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам»

 З 11 па 27 красавіка 2022 года праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".

Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы акцыі:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў.

      З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх Ляхавіцкі РАНС заклікае грамадзян выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, а менавіта:

- сачыць за станам электраправодкі і не пакідаць без нагляду электрабытавыя прыборы;

- выконваць правілы эксплуатацыі печаў, а таксама правілы карыстання газавымі прыборамі;

- сачыць, каб запалкі не траплялі ў рукі маленькім дзецям;

- не курыць у ложку;

- устанавіць у доме ці кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік;

- не выпальваць сухую расліннасць на караню;

- ажыццяўляць кантроль за спальваннем смецця на дваровай тэрыторыі.

За мінулы перыяд 2022 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 19 пажараў, у агні загінула 3 чалавекі, у тым ліку 1 дзіця. У прыродных экасістэмах зарэгістравана 74 узгаранні на плошчы 17,87 га

 Памятаеце, што ў выпадку пажару варта тэлефанаваць па тэлефонных нумарах 101 або 112.

Разделы сайта