Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.04.2022

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які ўстаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні зняволеных канцлагера супраць гітлераўцаў. У 1946 г. Міжнародны трыбунал у г. Нюрнбергу прызнаў, што заключэнне ў няволю мірных грамадзян замежных дзяржаў, роўна як і выкарыстанне ў прымусовым парадку іх працы ў інтарэсах Германіі, з'яўляецца не толькі ваенным злачынствам. Яно было кваліфікавана як злачынства супраць чалавецтва: непасільная праца, жудасныя ўмовы ўтрымання, пабоі, жорсткія здзекі адбіліся на здароўе, працягласці жыцця і псіхаэмацыйнай сферы ахвяр нацызму.

На акупаванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Велізарныя масы насельніцтва сталі вязнямі фашысцкіх канцлагераў.

Не абмінула горкая доля фашысцкай няволі і нашых землякоў. Вязнем канцлагера была Кудзіна Яўгенія Пятроўна, якую вучні нашай школы не забываюць і наведалі. Нават праз многія дзесяцігоддзі жанчына не змагла забыцца перажытыя ў дзяцінстве мукі і пакуты, незагойная, крывацечная рана засталася ў яе душы на ўсё жыццё.

Ніхто з дзяцей не застаўся абыякавым да ўспамінаў Яўгеніі Пятроўны. Таксама Яўгенія Пятроўна заклікала маладое пакаленне любіць родную зямлю, мірнае неба і абавязкова слухацца сваіх бацькоў і старанна вучыцца.

Таксама ў вучняў школы прайшлі інфармацыйныя гадзіны.

Разделы сайта