Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.04.2022

Тыдзень прававых ведаў

З 11.04.2022 па 16.04.2022 у школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў, з мэтай прававой асветы школьнікаў, фарміравання навыкаў законапаслухмяных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыкі правапарушэнняў, павышэння іх адказнасці за свае паводзіны. У мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні 1-11-х класаў. Быў аформлены інфармацыйны стэнд. Вучні маглі даведацца аб правах і абавязках, аб правілах паводзін у выпадку выяўлення падазроных прадметаў, аб адказнасці за свае паводзіны. Вучні пазнаёміліся з незвычайнымі законамі розных краін. Таксама сярод старшакласнікаў прайшла віктарына “Прававы лабірынт”, дзе вучні прымянялі на практыцы ўжо атрыманыя веды ў галіне права. Педагог звярнула ўвагу навучэнцаў на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяцей у сетцы Інтэрнэт. Рабяты прагледзелі відэаролікі на прававую тэматыку. На працягу тыдня сярод вучняў праводзіліся тэматычных класныя і інфармацыйныя гадзіны “Ведай правы, але і абавязкі выконвай”, “Я нясу адказнасць за свае ўчынкі”, “Як не стаць ахвярай наркаманіі?”.

Разделы сайта