Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.04.2022

ШАГ «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветных войн. Перамога!»

21 красавіка для вучняў 9 класа прайшоў ШАГ на тэму: «Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветных войн. Перамога!». Вучні ўспомнілі найважнейшыя аперацыі, якія былі праведзены Чырвонай Арміяй у перыяд вызвалення тэрыторыі Савецкага Саюза. Паразважалі над тым, як вырашалася пытанне аб адкрыцці другога фронту. Давалі сваю ацэнку гэтым дзеянням.

У 1944-1945 гг. Чырвоная Армія паспяхова правяла шэраг буйных наступальных аперацый па вызваленні народаў еўрапейскіх краін. Яна пазбавіла ад германскага рабства 11 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн чалавек. Сярод іх — Румынія, Балгарыя, Югаславія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхаславакія, Польшча і інш. Разграміўшы нацысцкую Германію, Чырвоная Армія вызваліла і сам нямецкі народ ад фашысцкага прыгнёту, садзейнічала вызваленню Францыі, Італіі і іншых краін Еўропы. У вызваленні еўрапейскіх дзяржаў удзельнічалі сфармаваныя савецкім камандаваннем і забяспечаныя зброяй і тэхнікай дзве польскія арміі, чэхаславацкі армейскі корпус, дзве румынскія пяхотныя дывізіі, некалькі югаслаўскіх частак, французскі авіяцыйны полк "Нармандыя-Нёман".Кожная здабытая перамога была аплачана вельмі дарагой цаной. У бітвах за свабоду і незалежнасць еўрапейскіх краін аддалі сваё жыццё каля 1 млн савецкіх салдат і афіцэраў. Вызваляючы краіны Еўропы і Азіі, войскі Чырвонай Арміі страцілі: у Румыніі — каля 69 тыс. чалавек, у Польшчы-640 тыс. , у Югаславіі-8 тыс. , у Чэхаславакіі-140 тыс., у Венгрыі — больш за 140 тыс. , у Аўстрыі-каля 26 тыс. , у Германіі-102 тыс. , у Кітаі-8 тыс. , у Карэі-1,5 тыс.чалавек. Вайна ў Еўропе скончылася. 9 мая 1945 г. Уся Савецкая краіна святкавала Дзень Перамогі. 24 чэрвеня 1945 г на Чырвонай плошчы ў Маскве адбыўся Парад Перамогі. У ім прынялі ўдзел 20 генералаў і звыш 300 салдат і афіцэраў з Беларусі. У Парадзе Перамогі ўдзельнічалі зводныя палкі ўсіх франтоў. Сцяганосцы неслі 36 баявых сцягоў частак і злучэнняў кожнага фронту. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая Сусветная вайна скончылася.

Частка ваенных і палітычных лідэраў нацысцкай Германіі паўсталі перад Міжнародным судом. Трыбунал прызнаў дзеянні нацыстаў злачынствам супраць чалавецтва Міжнародны суд адзначыў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб "прэвентыўным" характары нападу Германіі на СССР. Нюрнбергскі працэс 20 лістапада 1945 — 1 кастрычніка 1946 года паклаў пачатак міжнароднаму правасуддзю. Упершыню ў гісторыі агрэсія была прызнана «найцяжэйшым міжнародным злачынствам».

Разделы сайта