Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2022

Апошні званок

30 мая ў нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка.
Вучням 11 класа выпаў вялікі гонар быць выпускніком у Год гістарычнай памяці. Выхаванне ўважлівых адносін да сваёй гісторыі, разуменне падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, укладу беларускага народа ў агульную перамогу, выхаванне любві да сваёй Радзімы вельмі важныя для станаўлення рознабакова развітай асобы.
  Павіншаваць нашых выпускнікоў прыйшлі паважаныя госці: намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама -  Юрлевіч Святлана Іванаўна, ляснічы Ляхавіцкага лясніцтва - Заяц Віктар Аляксандравіч, іерэй Максім  Долгі .
Словы віншавання гучалі ў адрас выпускнікоў ад дырэктара вучэбна-педагагічнага комплексу Яварчук Анжэлы Георгіеўны, бацькоў, класнага кіраўніка, першакласнікаў.
На лінейцы ўрачыста былі ўручаны ўзнагароды пераможцам алімпіяд, канферэнцый  2021/2022 вучэбнага года, абласных і раённых конкурсаў.  
І вось кульмінацыйны момант. Гучыць апошні званок!
Наперадзе экзамены і паступленне ў выбраныя ўстановы адукацыі.
Поспехаў Вам, дарагія выпускнікі!

 

 

 

 

 

Разделы сайта