Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.09.2022

Тыдзень бяспекі

У рамках Тыдня бяспекі на класных і інфармацыйных гадзінах былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

Для вучняў пачатковых класаў былі арганізаваны гульні і віктарыны на веданне правіл дарожнага руху, сігналаў светафора, правіл паводзін у грамадскім транспарце.

 

З мэтай папярэджання і прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей для навучэнцаў 5 класа была праведзена класная гадзіна “Выконваючы ПДР – не апынешся ў бядзе!” у рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Класны кіраўнік тлумачыў прычыны і наступствы ДТЗ з уделам дзяцей, нагадаў аб правілах бяспечнага дарожнага руху і бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнне ПДР, а таксама неабходнасці бяспечных паводзін на дарозе.

 

Пра бяспеку школьнікаў вучні 8 класа знаёміліся праз прагляд відэаролікаў, разгадванне крыжаванак, гульнёвыя сітуацыі. Занятак прайшоў займальна і цікава.

Завяршаючым этапам Тыдня бяспекі была сустрэча навучэнцаў установы адукацыі з інспектарам ДАІ Анікевічам А.М. Падчас размовы дзеці ўспомнілі правілы дарожнага руху, адказвалі на пытанні. Самаму актыўнаму знаўцу, Місюкевічу Дзмітрыю, быў уручаны падарунак – святлоадбівальны жалет.

  

 

Разделы сайта