Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 19 верасня ў школе актыўна праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
У бібліятэцы была аформлена тэматычная выстава, якая адлюстроўвала пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.
Вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Акцэнт быў зроблены на беларускамоўныя звароты ветлівасці, на словы. Цікавай і запамінальнай была экскурсія ў музей.
У квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа” вучні паказалі цудоўнае валоданне беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.
Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня.

  

Разделы сайта