Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.01.2023

ШАГ "Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі- сучаснае і будучае нашай эканомікі"

26 студзеня адбыліся заняткі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў па тэме “Гордасць за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснае і будучае нашай эканомікі”. У ходзе размовы ўдзельнікі абмеркавалі дасягненні беларускай навукі, перспектывы развіцця, сістэму сацыяльнай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных вучняў і студэнтаў.

У інфармацыйным блоку “Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі” асабліва засяродзілі ўвагу на тым, што нам ёсць кім ганарыцца. Гэта вучні 11 класа. Пляшэвіч Ягор з 9 па 12 студзеня 2023 года прадставіў нашу Малагарадзішчанскую сярэднюю школу і Ляхавіцкі раён на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню . У выніку двух тураў Ягор стаў пераможцам і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыкамкама. 

17 снежня 2022 года прайшоў абласны этап конкурсу даследчых работ  "З навукай у будычыню". У выніку Сяргей  Максім, вучань 11 класа,узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені, секцыя інфарматыка;Саванчук Снежана, вучаніца 11 класа,узнагароджана Дыпломам ІІ ступені, секцыя геаграфія, настаўнікі Лук'янчык Галіна Іванаўна, Лапіч Надзея Мікалаеўна, і ў лютым месяцы будзе прымаць удзел у рэспубліканскім этапе

Малайцы! Так трымаць!

 

Разделы сайта