Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.01.2023

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста

Сёння, 27 студзеня ў нашай установе адукацыі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Халакосту і генацыду беларускага народа. Менавіта сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Дата была абраная не выпадкова: 27 студзеня 1945 года войскі Савецкай Арміі вызвалілі першы і самы вялікі з гітлераўскіх канцлагераў Асвенцым (Аўшвіц), дзе падчас Другой сусветнай былі знішчаны больш за 1,3 млн чалавек. 

Ахвярамі Халакосту сталі каля 6 млн яўрэяў, а на тэрыторыі Беларусі былі знішчаныя звыш 800 тыс. яўрэяў. Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту ў дачыненні да цэлых груп людзей.

Памінанне ахвяр Халакосту і распаўсюджванне ведаў аб гэтай трагедыі з'яўляецца адной з найважнейшых глабальных задач XXI стагоддзя. Захаванне гістарычных запісаў, памінанне ахвяр, барацьба са скажэннем гістарычных фактаў - усё гэта найважнейшыя ўмовы аднаўлення справядлівасці пасля ўчыненых злачынстваў.

 

 

Разделы сайта