Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2023

Вечар сустрэч з выпускнікамі

Традыцыйна ў першую суботу лютага былыя аднакласнікі сустракаюцца, каб разам успомніць светлыя і вясёлыя моманты навучальных будняў. 

На дадзеным вечары прысутнічалі выпускнікі, навучэнцы і настаўнікі школы. Таксама былі запрошаны настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы. Школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб'ядноўвала адно – гэта любоў да сваёй роднай школы і павага да сваіх настаўнікаў. На тварах выпускнікоў відаць была радасць у чаканні сустрэчы з юнацтвам, бо многія не бачыліся ўжо шмат гадоў. З прывітальнымі словамі і віншаваннямі выступіла дырэктар нашай школы Яварчук Анжэла Георгіеўна. На дадзеным мерапрыемстве былі паказаны творчыя нумары ад навучэнцаў школы. Былі праведзены розныя вясёлыя, пазнавальныя конкурсы, задаваліся пытанні выпускнікам. Самі выпускнікі падрыхтавалі віншавальныя словы, выказалі словы падзякі настаўнікам, класным кіраўнікам, успаміналі школьныя гады.

Школьны вечар прайшоў у сяброўскай, цёплай атмасферы.

  

 

 

  

Разделы сайта