Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2023

ШАГ па тэме “Гордасць за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучага”.

23 лютага для вучняў 8-11 класаў у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла гадзіна зносін па тэме “Гордасць за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучага”. Вучням была прапанавана інфармацыя для абмеркавання па двух інфармацыйных блоках: ”Беларусь: энергетыка сучаснага і будучага”, “Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага”.
Вядучы мерапрыемства адзначыў, што важна помніць аб тым, што прамысловую бяспеку нашай краіны забяспечваюць і ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і транспартных войск, органай дзяржаўнай бяспекі, органаў пагранічнай службы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Менавіта таму ўмесна было віншаванне ўсіх са святам Абаронцаў Айчыны.
Далей увага вучняў была акцэнтавана на тым, што сучасная эканоміка заснавана на выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, запасы якіх памяншаюцца. Эфектыўнае выкарыстанне энергіі – ключ да выніковага рашэння экалагічнай праблемы. Падчас шага “Мы размышляем” было арганізавана абмеркаванне інфармацыі аб дынамічным развіцці энергетычнага комплекса Беларусі, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй. Вучням былі прапанаваны для прагляду фрагменты відэролікаў.
У ходзе рэалізацыі шага “Мы дзейнічаем” вучні вырашылі наведаць ААТ “Ляхавіцкі торфабрыкетны завод”.

 

Разделы сайта