Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.02.2023

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам (1 сакавіка) адбылася сустрэча навучэнцаў 8-9 класаў з урачом псіхіятрам-нарколагам Сайко Ірынай Ігараўнай.

Урач-нарколаг патлумачыў прысутным у даступнай і зразумелай для аўдыторыі форме, з пункту гледжання медыцыны, аб наступствах курэння і ўжывання розных псіхаактыўных рэчываў на здароўе.

Акцэнтавалася ўвага вучняў на тым, што здароўе з'яўляецца адной з галоўных жыццёвых каштоўнасцяў і што захаванне і ўмацаванне здароўя — гэта, у першую чаргу, задача самога чалавека. Праведзеная лекцыя дала дзецям магчымасць атрымаць больш інфармацыі пра шкоду нікаціну, алкаголю і наркотыкаў, пра тое, да чаго могуць прывесці наступствы згубных звычак. Рабяты атрымалі шмат новых ведаў аб вядзенні здаровага ладу жыцця і вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць. Дадзеная прафілактычная гутарка была нацэлена не толькі на інфармаванне, але і на фарміраванне навыкаў гатоўнасці прымяняць гэтыя веды ў кожнай канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

 

Разделы сайта