Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.03.2023

Дзень памяці Хатынскай трагедыі

Сёння, 22 сакавіка 2023 года, спаўняецца 80 гадоў з таго фатальнага дня, калі фашысты спалі вёску Хатынь і ўсіх яе жыхароў. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. У нашай краіне ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты знішчылі 2,5 млн чалавек. Было разбурана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9 200 вёсак, з іх 628 спалены разам з жыхарамі. Нацысты правялі звыш 140 карных аперацый супраць мясцовага насельніцтва.
У памяць аб ахвярах той страшнай трагедыі, рабяты наша школы, сваёй мастацкай пастаноўкай далі адчуць гледачам увесь боль і страту таго дня!

  

 

Разделы сайта