Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.03.2023

ШАГ па тэме “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага”.

22 сакавіка  ў нашай установе адукацыі  для вучняў 8-11 класаў у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла гадзіна зносін па тэме: "Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага " (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы).
На інфармацыйнай гадзіне прысутнічаў старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак Вячаслаў Барысавіч. 
Падчас пачатку інфармацыйнай гадзіны навучэнцы заслухалі асноўныя пытанні: "Будаўніча-прамысловы комплекс-драйвер эканамічнага росту нашай краіны"; "Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі"; "Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі - для ўсіх і кожнага".
Старшыня Альхоўскага сельскага савета Кулак В.Б. пазнаёміў вучняў з будаўнічай галіной Беларусі і Ляхавіцкага раёна, яе гісторыяй, паведаміў аб выніках карпатлівай і прафесійнай працы праекціроўшчыкаў, архітэктараў, інжынераў, тэхнолагаў, рабочых праектных, прамысловых, будаўнічых арганізацый і ўсіх тых, хто горда носіць званне будаўнік. Вялікую цікавасць выклікала ў вучняў інфармацыя аб транспартанай інфраструктуры раёна.

  

Разделы сайта