Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.05.2023

акцыя БЧ «Дзеці і бяспека»

22 мая 2023 года стартуе акцыя «Дзеці і бяспека», арганізатарам якой традыцыйна выступае Беларуская чыгунка. Галоўная мэта прафілактычных мерапрыемстваў-папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей і падлеткаў На аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Нягледзячы на ўсе меры, якія прымаюцца, праблема траўміравання дзяцей і падлеткаў застаецца актуальнай. Паводле статыстычных дадзеных, з пачатку 2023 года на аб'ектах чыгуначнага транспарту адбылося 34 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Пацярпела 35 грамадзян, адзін з якіх непаўнагадовы: загінула 24 чалавекі і 11 траўмавана. Каля 34 % пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных шляхоў, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні пераездаў і г. д. Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі і выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Памятаеце! Чыгунка-гэта крыніца павышанай небяспекі!

Разделы сайта