Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.11.2023

"Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй " (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі).

23 лістапада ў рамках мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічавай ёсць доля працы маёй” (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі) вучні 8-10 класаў падрабязна даведаліся аб развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Адказваючы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні змаглі актуалізаваць і замацаваць атрыманыя веды.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 2 “Мы разважаем” адбылося знаёмства з кантрольным майстрам ААТ “Ляхавіцкі ільнозавод” Ксёнжык Аленай Міхайлаўнай, для якой штодзённая крапатлівая добрасумленная праца, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы – тое, што безумоўна можна аднесці да характарыстыкі лепшых беларусаў. Выкарыстоўваючы фармат тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу” вучні даведаліся шмат цікавага аб прафесіі Алены Міхайлаўны, аб дасягненнях прадпрыемства, як з маленькага, чорнага зярнятка можна атрымаць прыгожую, каляровую кашулю.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі дыялога. Дасягненні народнай гаспадаркі даюць беларусам магчымасць ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе багацейшай і мацнейшай. Краіне патрэбны адукаваныя, гаспадарлівыя,беражлівыя, усёй душой гатовыя працаваць на карысць сваёй Радзімы людзі. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікі дамовіліся аб правядзенні экскурсіі на прадпрыемства.

 

 

 

Разделы сайта