Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.11.2023

Тыдзень прававых ведаў

З 20.11 2023 па 24.11.2023 ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень прававых ведаў. Першы дзень пачаўся з урачыстай лінейкі,  прысвечанай адкрыццю Тыдня прававых ведаў . Вучні пачатковых класаў расказалі вершы аб асноўных правах дзяцей, якія прапісаны ў Дэкларацыі правоў дзяцяці.

  

На працягу тыдня праходзілі інфармацыйныя і класныя гадзіны па тэмах: "Што такое права?", "Як не стаць ахвярай злачынства",  "Дзіцячы прававы сайт", "Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб правах і абавязках грамадзяніна". 

 

Адбыліся дыялогі з вучнямі на тэму "Заўтрашні характар – у сённяшніх учынках". Акцыя "Мае правы і абавязкі". Навучэнцы папоўнілі веды аб навыках правільных паводзінаў у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы. Пашырылі ўяўленне аб Канвенцыі, як аб дакуменце, які абараняе іх правы. А таксама звярнулі ўвагу на абавязкі школьнікаў.

  

Вучні прымалі ўдзел у гульнёвым занятку "Падарожжа ў краіну прававых ведаў", ток-шоу "Правы і абавязкі школьніка". Вучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды ў сітуацыях, дзе былі пазначаныя супрацьпраўныя дзеянні. Была арганізавана тэматычная выстава літаратуры па тэме прававой асветы навучэнцаў і іх бацькоў.

 

Навучэнцы даведаліся і замацавалі ўяўленні аб правах і абавязках дзяцей.

Разделы сайта