Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.12.2023

ШАГ па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага” (аб дзеячах культуры i мастацтва)

21 снежня ў рамках мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага” (аб дзеячах культуры i мастацтва) вучні 8-10 класаў з цікавасцю даведаліся аб духоўным і культурным жыцці раёна, аб укладзе ў культурную скарбонку краіны. Пад час інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні даведаліся і ўспомнілі пра культурныя аб’екты Рэспублікі Беларусь, якія занесены ў Спісак ЮНЭСКА.
 
Знаемства з вядучым метадыстам метадычнага цэнтра культурна-асветніцкай работы ДУК “Ляхавіцкая раенная клубная сістэма” Пішчака Ганнай Станіславаўнай адбылося ў ШАГу 2 “Мы разважаем”. У фармаце тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу” вучні даведаліся шмат цікавага аб прафесіі Ганны Станіславаўны, аб дасягненнях Ляхавіцакага раёна ў культурнай дзейнасці. Таксама вучні прапанавалі Ганне Станіславаўне правесці ў Ляхавіцкім раёне праект “Культурная вёска Ляхавіцкага раёна”.
 
Адзін з вынікаў, якія падвялі вучні ў ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” - дапамагчы роднаму раёну атрымаць Дзяржаўную прэмію “За духоўнае адраджэнне”. Дасягненні, якія ужо ёсць у культурным жыцці раёна павялiчыць асабовым укладам кожнага з вучняў. Рэспубліцы Беларусь патрэбны культурныя і мастацкія праекты, і людзі, якія могуць іх рэалізаваць на карысць краіны.
 
 

Разделы сайта