Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2024

Афганістан – жывая памяць

15 лютага года ў школе прайшло мерапрыемства на тэму “Афганістан – жывая памяць”. Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі, звязаныя з афганскай вайной, якая амаль 10 год працягвалася ў Афганістане. Калісьці гэта называлася “выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку”. Гэтая вайна зрабіла знаёмымі для нас назвы населеных пунктаў чужой краіны: Баграм, Шындант, Кабул, Кандагар, Герат, Саланг…
Загінулі на той далёкай вайне ў чужой краіне жыхар вёскі Тальмінавічы 20-гадовы Святаслаў Антонавіч Мядзведскі, 19-гадовы Уладзімір Леанідавіч Малахвей з вёскі Дамашы, 30-гадовы Цыкман Генрых Казіміравіч з в. Малое Падлессе. З вялікім болем зачытвалі пісьмы вайскоўцаў. Мы будзем памятаць пра іх, як пра герояў. Яны засталіся вернымі сваёй Радзіме і ваеннай прысязе.

Разделы сайта