Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2024

ШАГ па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны"

22 лютага ў нашай школе прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ у фармаце адкрытага дыялогу па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны".
На першым этапе навучэнцы актуалізавалі веды аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся".
Другі этап прайшоў у фармаце "100 пытанняў даросламу". Госцем мерапрыемства стаў Кірута А.У., начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

У ходзе рэалізацыі ШАГу 3 "Мы дзейнічаем!" навучэнцы зрабілі выснову, што ў нашай дзяржаве захаваны найвялікшыя каштоўнасці - мір і стабільнасць. Для таго каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, падрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што нам ёсць чым і кім ганарыцца!


Разделы сайта