Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Братская могила в д.Водятино

Абеліск з мармуровай крошкі. На абеліску фатаграфія гв.лейтэнанта Цацына, прозвішчы астатніх загінуўшых лётчыкаў напісаны на мармуровай дошцы, устаноўленай на абеліску.     Абеліск ўстаноўлены ў 2002 г.

Цацын Мікалай Іванавіч  (Гв. лейтэнант, штурман звяна),  1922-1944 гады. Узнагароджаны ордэнам “Чырвонага сцяга” і  Ордэнам “Айчыннай вайны” Iсупені

 Помнік загінуўшаму экіпажу самалёта-штурмавіка 4-га гвардзейскага авіаяпалка, які быў збіты каля вёскі Вадзяціна 25 чэрвеня 1944 года.

Экіпаж выконваў заданне па знішчэнню матэрыяльнай вайсковай часці і жывой сілы праціўніка, разбурэнню летняга поля на аэрадроме Баранавіч, якое было захоплена ворагам. Яны, члены экіпажа баявой машыны №396,  загінулі зусім маладымі: Мікалаю Цацыну і Антону Белазёраву было па 22 гады, Маісею Магутаву – 23, Цімафею Бычкову і Паўлу Захараву – па 26 гадоў.  Жанатым з іх  быў толькі Бычкоў.

З цягам часу знайшліся родныя Мікалая Цацына. Маці прыязджала на магілу сына. Жменьку зямлі з далёкай радзімы прывезла яна. Дзякавала вучням, настаўнікам за тое, што яны дапамаглі ёй убачыць магілу сына.

Ляхавіцкім раённым выканаўчым камітэтам  разам з  Альхоўскім сельскім саветам і калгасам “Альхоўскі”  быў адноўлены помнік экіпажу, адкрыццё якога адбылося 08.05.2002 года.

 

Разделы сайта